Прафсаюзы наведалі дуянаўскі сацыяльны пансіянат у рамках акцыі «Ад усёй душы»
00:00 | 14 студзеня | 2025
Сёння ў Дуянаўскім пансіянаце пражываюць 320 чалавек. Сярэдні ўзрост – крыху за 70
Дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» – гэта абавязкова падарункі. У Дуянаўскім сацыяльным пансіянаце «Загарадны» – канцэртныя нумары ад жыхароў і абсталяванне ад прафсаюзаў. Ва ўстанове нават ужо вызначылі, як будуць выкарыстоўвацца падарункі. Відэапраектар для дэманстрацыі мастацкіх, дакументальных і навукова-папулярных стужак. Кампутары зоймуць сваё месца ў спецыялізаваным класе. Дарэчы, тут такое абсталяванне выкарыстоўваецца не толькі для навучання кампутарнай пісьменнасці, але і развіцця маторыкі.