Галоўная Навiны Развітанне з рэктарам БелДУТа Юрыем Кулажэнкам прайшло ў Гомелі Кароткая спасылка
Подписаться

Развітанне з рэктарам БелДУТа Юрыем Кулажэнкам прайшло ў Гомелі

На цырымонію развітання прыйшлі сябры, калегі, студэнты і ўлады горада

Ён памёр 11 снежня пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 60 гадоў. У дзень развітання ад сяброў і калег - кветкі, шмат добрых слоў і ўспамінаў.

Юрый Кулажэнка працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з 2016 года. Да гэтага быў прарэктарам Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны. Гамяльчанам ён вядомы як выдатны вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар і спецыяліст у галіне матэматычнай логікі. Ён займаўся навуковай працай, актыўна публікаваўся, у тым ліку і за мяжою. Выдаў больш за 60 навукова-метадычных работ.
Развітанне з рэктарам БелДУТа Юрыем Кулажэнкам прайшло ў Гомелі видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам