Рэзкі манеўр у Рэчыцы трапіў на відэа: 23-гадовы кіроўца пазбаўлены правоў
16:35 | 9 верасня | 2026
Падчас маніторынгу сацсетак супрацоўнікі ДАІ выявілі відэа, на якім кіроўца «Аўдзі» на вул. Савецкай у Рэчыцы здзейсніў небяспечны манеўр, стварыўшы аварыйную абстаноўку
Праваахоўнікі ўстанавілі асобу парушальніка. Ім аказаўся 23-гадовы жыхар Рэчыцкага раёна, які прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі на 7 месяцаў і штрафу ў памеры 270 рублёў.




