Галоўная Навiны Старшыні Брэсцкага, Гродзенскага і Магілёўскага гарадскіх саветаў дэпутатаў наведалі Гомель Кароткая спасылка
Подписаться

Старшыні Брэсцкага, Гродзенскага і Магілёўскага гарадскіх саветаў дэпутатаў наведалі Гомель

Таксама прыехалі прадстаўнікі створаных пры гарсаветах маладзёжных парламентаў

Гэта першая сустрэча, якая прайшла ў такім фармаце. Галоўная задача - вывучыць напрацоўкі і праекты, якія рэалізуюцца ў абласных гарадах. Менавіта ў такім кантэксце прайшла сустрэча з кіраўніцтвам Гомеля. Вынікам стала падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве, якія закранаюць усе напрамкі жыццядзейнасці.

Падпісана і пагадненне аб супрацоўніцтве створаных пры гарадскіх саветах маладзёжных парламентаў. Пры гэтым напрацоўкі гамяльчан у сферы маладзёжнай абмяркоўваліся не толькі ў час агульнай сустрэчы, але і пры наведванні шэрага буйных прамысловых прадпрыемстваў і навучальных устаноў горада.

Чакаецца, што наступная супольная сустрэча кіраўнікоў гарсаветаў Беларусі адбудзецца ў першай палове 2025 года. Да гэтага часу партнёры распрацуюць "дарожную карту" рэалізацыі сумесных ініцыятыў.
Старшыні Брэсцкага, Гродзенскага і Магілёўскага гарадскіх саветаў дэпутатаў наведалі Гомель видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам