Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка наведвае з працоўнай паездкай Гомель
00:00 | 6 снежня | 2024
Адзін з першых пунктаў праграмы візіту - асабісты прыём грамадзян
Таксама Карпенка сустрэўся з актывам Гомеля. У час грунтоўнай размовы абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі выбараў. Па словах старшыні ЦВК, працэс збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі прайшоў спакойна, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. На гэтым этапе выбарчай кампаніі афіцыйных скаргаў прэтэнзій не было.