Цырк. Фантан. Шмат святла. Гарадскія аркестры. Гамяльчанам і гасцям горада падарылі атмасферны вечар
12:57 | 10 верасня | 2024
У Гомелі пачаўся фестывальны тыдзень «Сожскага карагода – 2024»
На стадыёне "Цэнтральны" праходзяць рэпетыцыі цырымоніі адкрыцця Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва. Да гэтага разнастайныя элементы творчыя калектывы вывучалі на месцах. Цяпер карціна набыла маштабныя памеры. У сцэне адкрыцця бяруць удзел больш за 600 чалавек. Гэта танцавальныя кружкі і студыі з розных навучальных устаноў Гомеля. Аб'яднаць усіх адной ідэяй і дабіцца сінхронных рухаў. На сцэне ўсё павінна быць ідэальна. Вось такая задача стаіць перад харэографам.