У Гомелі стартавала акцыя "Пешаход", прысвечаная бяспецы падчас дарожнага руху
13:16 | 20 верасня | 2024
Яе мэта - мінімізаваць выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў і пешаходаў
Наезд на пешаходаў уяўляе сабой адзін з найбольш распаўсюджаных відаў дарожна-транспартных здарэнняў. На тэрыторыі Гомельскай вобласці амаль шостая частка ад агульнай колькасці аварый здараецца менавіта з удзелам пешаходаў.
З пачатку 2024 года на пешаходных пераходах было зафіксавана 46 дарожна-транспартных здарэнняў. 6 чалавек загінула. ДАІ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў выконваць правілы дарожнага руху, быць уважлівымі і асцярожнымі на дарозе, а таксама паважаць правы адзін аднаго.