У Гомельскай вобласці створана каля 560 студатрадаў
00:00 | 24 снежня | 2024
Па выніках працоўнага семестра профільны студатрад «Салюс» быў прызнаны лепшым у краіне
Навучэнка Гомельскага медыцынскага каледжа Арына Маркава з'яўляецца яго членам. Дзякуючы руху дзяўчына прыняла ўдзел у рэспубліканскім праекце «Медыкус - 2024», які пашырыў яе прафесійныя навыкі. Байцы трэніраваліся з ліпеня па жнівень на базе Наваполацкай і Полацкай гарадскіх бальніц. Падрабязнасці – у нашым сюжэце.