У кафедральным саборы Гомеля пройдзе святочнае богаслужэнне
10:36 | 6 жніўня | 2024
Гомельская епархія запрашае падзяліць урачыстасці ў гонар 200-годдзя з дня асвячэння кафедральнага сабора першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла
11 жніўня ў 9 гадзін раніцы ў кафедральным саборы ў Гомелі пройдзе святочнае богаслужэнне, якое ўзначаліць Высокапраасвяшчэнны Веніямін мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архірэяў з Беларусі, Расіі і Узбекістана.
Прамую трансляцыю богаслужэння глядзіце на тэлеканале "Беларусь-4 Гомель" і на youtube-каналах тэлерадыёкампаніі Гомель і Гомельскай епархіі.