У НАН Беларусі стартаваў XIII сезон маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі"
10:15 | 5 лістапада | 2024
Да ўдзелу запрашаюцца людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года. Свае распрацоўкі могуць прадэманстраваць і наватары-адзіночкі, і калектывы аўтараў
Усяго - 10 намінацый. Асноўныя з іх у новым сезоне - "Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства", "Ахова здароўя", "Экалогія". Праект будзе рэалізаваны ў 4 туры. Першы пройдзе да канца лістапада. Падаць заяўку можна на сайце 100ideas.by. Вынікі з вызначэннем пераможцаў падвядуць у заключным этапе ў 2025 годзе.