У цэнтры Гомеля на вуліцы Тэльмана гарэў дом
10:40 | 9 верасня | 2024
Многія гамельчукі ўвечары 4 верасня сталі відавочцамі, як у цэнтры горада раптам з'явіліся клубы дыму
Эпіцэнтр узгарання апынуўся ў зоне прыватнага сектару. Там зараз праходзіць лінія зносу. Загарэўся адзін з дамоў, якія раней былі ў эксплуатацыі. Прычыны ўзгарання высвятляюцца. Да месца здарэння аператыўна прыбыла брыгада ратавальнікаў МНС. Яны правялі работы па лакалізацыі наступстваў узгарання.