У цэнтры ўвагі - харчовыя запасы рэгіёна
15:26 | 20 сакавіка | 2020
Харчовага дэфіцыту ў рэгіёне няма і не будзе, павышэння цэн, прынамсі, на тавары айчыннай вытворчасці, таксама не прадбачыцца. Аднак у крамах ўсё ж нязначна павялічыўся попыт на некаторыя віды прадукцыі. Папулярнасць ўзрасла ў грэчкі, мукі, алеі і солі. Напэўна, свой уплыў аказваюць навіны з гандлёвых паліц суседніх краін. Спецыялісты гандлю запэўніваюць - харчовых запасаў на складах рэгіёна хопіць усім. У гэтым пераканалася наш карэспандэнт Яўгенія Кухаронак.