Уладзімір Дворнік назначаны віцэ-прэм'ерам Беларусі
13:10 | 4 красавіка | 2019
Прэзідэнт Беларусі назначыў Уладзіміра Дворніка намеснікам прэм'ер-міністра.
Кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў нашага губернатара як досыць дасведчанага чалавека, які прайшоў добрую школу не толькі абласнога ўзроўню. На пасадзе віцэ-прэм'ера Уладзімір Дворнік будзе, у тым ліку, курыраваць пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Што тычыцца Гомельскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што на пасаду кіраўніка рэгіёна будзе знойдзеная дастойная замена, а пакуль асноўная нагрузка ляжа на першага намесніка старшыні аблвыканкама і памочніка Прэзідэнта.