Ва ўсіх кінатэатрах Беларусі пачаўся паказ фільма "Чорны замак"
00:00 | 13 снежня | 2024
Стужка знята паводле дэтэктыўнага рамана беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі"
Падчас здымкаў выкарыстоўваліся маштабныя дэкарацыі і камп'ютарная графіка. Але самым складаным было знайсці аўтэнтычныя мясціны, якія б адпавядалі пачатку XVII стагоддзя. Здымкі праходзілі ў 10 раёнах Беларусі. Гэта адно з адрозненняў новай стужкі ад кінакарціны "Чорны замак Альшанскі", якую ў 1984 годзе здымалі ў Хмяльніцкай вобласці і на Львоўшчыне ва Украіне.