Ёсць і станоўчыя моманты. У Гомелі ўраган дапамог знайсці гістарычную рэліквію
10:14 | 17 ліпеня | 2024
Карані паваленага дрэва на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля хавалі чару фантана XIX стагоддзі
Спецыялісты выявілі мур з чырвонай цэглы васьмікутнай формы. Дыяметр будынка тры з паловай метры, а вышыня сцен прыкладна 70 см. Гісторыкі вывучылі ілюстрацыі, планы палаца і ўстанавілі, што такіх фантанаў было два. Менавіта яны дапаўнялі палац, рабілі гэтае месца яшчэ больш маляўнічым.
