За 2023 год на Гомельшчыне зарэгістравана 5 выпадкаў захворвання на адзёр
14:02 | 8 снежня | 2023
Два з іх зафіксаваны ў асенне-зімовы перыяд
Большасць хворых - непрышчэпленыя дарослыя. Таму эпідэміёлагі нагадваюць, што калі вы не вакцынаваліся, трэба звярнуцца ў дарослую паліклініку. У наяўнасці маецца моновакцін супраць адзёру. Удакладніць свой прышчэпачны статус можна ў паліклініцы па месцы жыхарства.