За выходныя на Гомельшчыне МНС зарэгістравала 23 лясныя пажары
12:54 | 10 верасня | 2024
У большасці выпадкаў узгаранні адбываліся па прычыне невыканання пажарнай бяспекі
Сярод асноўных прычын супрацоўнікі МНС вылучаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём. Дзякуючы аператыўнай рабоце пажарных брыгад чалавечых ахвяр удалося пазбегнуць. Аднак без траўмаў не абышлося: пацярпелі 4 чалавекі, уключаючы 1 дзіця.