Загадчык кардыёаддзялення Мазырскай бальніцы Віктар Ляшок стаў «Чалавекам года»
11:59 | 8 кастрычніка | 2024
Урачом-кардыёлагам ён працуе ўжо амаль 20 гадоў і ні разу не пашкадаваў аб выбранай прафесіі
Віктар кажа, што вельмі любіць свой родны Мазыр. Змяніць яго на іншае месца жыхарства не хацеў ніколі. Выключэнне адно - вучоба ў Гомельскім медуніверсітэце. Але пасля заканчэння вярнуўся дадому. Спачатку працаваў у паліклініцы, апошнія 13 гадоў - у стацыянары.