Заслужаныя ўзнагароды ўручылі самым паспяховым людзям з інваліднасцю на Гомельшчыне
09:00 | 4 снежня | 2024
У намінацыі "Развіццё і папулярызацыя інклюзіўнай культуры" дыплом уручылі работніку Гомельскага цэнтра інклюзіўнай культуры Дзмітрыю Герашчанку
Зміцер з нараджэння інвалід па зроку. Любоў да музыкі ў мужчыны з'явілася з дзяцінства. У 10 гадоў ён паступіў у музычную школу па класе акардэон. Далей у каледж Сакалоўскага. Як прызнаецца сам Зміцер, асаблівасць яму не замінае. Безумоўна, ёсць невялікія цяжкасці, але з імі яму дапамагаюць зладзіцца жонка і калегі.