Жыхароў Гомельшчыны запрашаюць далучыцца да акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
10:05 | 1 лістапада | 2024
Рабочыя пляцоўкі арганізаваны ва ўсіх раёнах вобласці, уключаючы найбольш пацярпелыя ад урагану: Жлобінскі, Рэчыцкі, Мазырскі і Калінкавіцкі
Прыкладны час удзелу ў акцыі - тры гадзіны. Магчымы папярэдні запіс – па тэлефоне ці па асабістым звароце ў бліжэйшае лясніцтва. З боку лесагаспадарчых устаноў будзе праведзены інструктаж, выдадзены пасадачны матэрыял, інструмент і пальчаткі. Далучыцца да акцыі можна кожныя выходныя да 12 лістапада.