Эрудыт

Пра праект:
Пяць тураў, пяцёрка гульцоў у кожнай з двух каманд і харызматычны вядучы. Кожны тыдзень каманды школьнікаў з Гомельскай вобласці змагаюцца за перамогу ў інтэлектуальнай віктарыне «Эрудыт-пяцёрка». Праект закліканы знайсці самых дасведчаных, таленавітых, ініцыятыўных і знаходлівых хлопцаў і дзяўчат. Іх эрудыцыя здзівіць не толькі аднагодкаў, але і дарослых. Вядучы праграмы Леанід Клімовіч рыхтуе для каманд мноства займальных пытанняў на логіку, кемлівасць, выдатнае веданне школьнай праграмы і агульную эрудыцыю. У гульні ўдзельнікі праяўляюць свае лепшыя якасці, уменне дзейнічаць камандай, пісьменна размяркоўваць сілы і будаваць выйгрышную стратэгію. Інтрыга інтэлектуальных спаборніцтваў будзе трымаць гледачоў і заўзятараў ў прыемным напружанні кожную нядзелю. Глядзім «пяцёрку» - атрымліваем дзясяткі!