Зямля наша

Пра праект:
У выпусках праграмы "наша Зямля" творчая група знаёміць тэлегледачоў з жыццём малых населеных пунктаў нашага рэгіёну. Сельскагаспадарчая, сацыяльная і культурная тэмы раскрываюцца праз канкрэтных герояў – працаўнікоў мясцовых гаспадарак і сферы паслуг, сельскіх настаўнікаў і школьнікаў, удзельнікаў творчых калектываў і рамеснікаў. Кожны герой - яркая неардынарная асоба са сваёй унікальнай жыццёвай гісторыяй.