10 000 цюльпанаў высадзілі да вясновых свят у Мазырскім райжылкамгасе
00:00 | 5 лютага | 2026
Цыбуліны высадзілі яшчэ восенню
У канцы студзеня для росту кветкам дадалі яшчэ і абаграванне. Спецыялісты ўчастка па зялёным будаўніцтве сеюць, пікіруюць і ўкараняюць. Дзякуючы сучасным тэхналогіям тэмпературу ўначы падтрымліваюць да +10 °С. Днём цяпліцы выграваюць на + 20°С. Усё для таго, каб да вясны быць у поўным зялёным "узбраенні". Акрамя цюльпанаў у цяпліцах пеларгоніі, петуніі, бягоніі і дэкаратыўныя карлікавыя гатункі.




