12 верасня спецыялісты Чырвонага Крыжа правялі штогадовую акцыю "Павінен ведаць кожны"
13:45 | 13 верасня | 2024
Яна накіравана на павышэнне ведаў аб выратавальных мерапрыемствах у стрэсавых сітуацыях. Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня першай дапамогі
Інструктары Чырвонага Крыжа расказалі жыхарам горада пра важныя аспекты выратавальных мерапрыемстваў: спыненне крывацёку, сардэчна-лёгачная рэанімацыя і дзеянні пры траўмах. Усе ахвочыя змаглі прайсці кароткі курс навучання навыкам першай дапамогі.