Плошча засева большая, чым летась. На Гомельшчыне ў 2025-м пад бульбу адвялі 2500 гектараў
00:00 | 9 мая | 2025
Якія надзеі ў аграрыяў на ўраджай і стаўку на які гатунак зрабілі ў гэтым сезоне?
Добры гатунак плюс строгая вытрымка тэхналогіі - роўна добры ўраджай. У гэтым годзе ў гаспадарцы «Ціхінічы» плануецца сабраць каля 7 000 тон бульбы. Для гэтага глебу рыхтуюць яшчэ з восені. Увесну адбываецца занясенне ўгнаенняў і хімічных прэпаратаў.
