Галоўная Навiны 14 студзеня 1944 года нямецкія фашысцкія захопнікі знішчылі больш за 1700 жыхароў вёскі Ала Кароткая спасылка
Подписаться

14 студзеня 1944 года нямецкія фашысцкія захопнікі знішчылі больш за 1700 жыхароў вёскі Ала

У школах Беларусі прайшлі тэматычныя ўрокі

Раніцай 14 студзеня 1944 года вёску з усіх бакоў атачыў нямецкі карны атрад. Пад стрэлы і брэх сабак мірных жыхароў заганялі ў дамы і падпальвалі. Старых і дзяцей жывымі кідалі ў агонь, а тых, каму ўдавалася выбрацца з полымя, забівалі на месцы.

Мемарыял у Светлагорскім раёне расказвае пра трагедыю Алы, якая падзяліла трагічны лёс сотняў беларускіх вёсак, знішчаных ворагам. У Дзень памяці і на працягу ўсяго года сюды прыходзяць людзі, каб аддаць даніну павагі загінуўшым землякам.
14 студзеня 1944 года нямецкія фашысцкія захопнікі знішчылі больш за 1700 жыхароў вёскі Ала видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам