Белыя кашулі, гальштукі і клятва. На Гомельшчыне прайшло ўрачыстае пасвячэнне ў піянеры
12:16 | 20 мая | 2024
50 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго рэгіёна папоўнілі шэрагі гэтай юнацкай арганізацыі
Пасвячэнне ў піянеры – асаблівае свята. Будучы акцябратамі, юнакі і дзяўчаты актыўна праяўлялі сябе ў вучобе, спорце або грамадскага жыцця. Цяпер чырвона-зялёныя гальштукі красуюцца ў іх на грудзях і адкрываюць новыя магчымасці. Быць сумленным, верным, дапамагаць бліжняму – гэта адны з нямногіх якасцяў Сапраўднага піянера.