Галоўная Навiны Даведаліся, ці гатовы пляжы Гомельшчыны да новага купальнага сезона Кароткая спасылка
Подписаться

Даведаліся, ці гатовы пляжы Гомельшчыны да новага купальнага сезона

Службы паведамляюць, што іх гатоўнасць складае 97%

Новы пясок, падстрэшкі і дзіцячыя пляцоўкі. Да 1 мая пляжы рэгіёну будуць падрыхтаваны поўнасцю. Зараз вадалазы МНС і ТРВОД абследуюць акваторыі, усталёўваюць буі. Асноўная задача - стварэнне бяспечных умоў для людзей і папярэджанне гібелі на вадаёмах.

Усяго па вобласці адпачывальнікаў сустрэнуць 63 камунальных і 5 ведамасных пляжаў. У 2025 годзе геаграфія месцаў, афіцыйна дазволеных для купання, пашырыцца за кошт абсталявання чатырох дадатковых лакацый. Так, новыя выратавальныя пасты адкрыюцца ў Гомелі, Рэчыцы і Добрушы.
Даведаліся, ці гатовы пляжы Гомельшчыны да новага купальнага сезона видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам