30 супрацоўнікаў МНС далучыліся да ўборачнай кампаніі і сталі хлебаробамі на Гомельшчыне
10:30 | 7 жніўня | 2026
Свой водпуск яны праводзяць не ля мора, а ў полі - дапамагаючы аграрыям і сочачы за бяспекай
У Рэчыцкім раёне браты Іван і Дзмітрый Данільчанка, якія працуюць ратавальнікамі, ужо шосты сезон садзяцца за руль камбайнаў. Пачыналі са звычайнай дапамогі роднай гаспадарцы, а сёння іх сямейны экіпаж намалаціў ужо сотні тон збожжа.




