Трагедыя на дарозе ў Светлагорскім раёне: загінулі чатыры чалавекі, сярод іх дзеці
10:30 | 7 жніўня | 2026
На трасе "Светлагорск - Сасновы Бор - Палессе" адбылося смяротнае ДТЗ
Па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель Mazda не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком МАЗ. У выніку аварыі загінулі 46-гадовы вадзіцель легкавушкі, яго 11-гадовая дачка, 78-гадовая цешча і 8-гадовы хлопчык, які знаходзіўся ў аўтамабілі. Жанчына-пасажыр дастаўлена ў бальніцу.




