2 верасня ў школах Беларусі прагучалі першыя званкі
14:40 | 3 верасня | 2024
У поўнай гатоўнасці сустрэлі выхаванцаў і ўстановы адукацыі Чачэршчыны
Сярод іх – Залеская сярэдняя школа. Яе будынак пацярпеў падчас ліпеньскага ўрагану больш за іншых у раёне: прыйшлося аднаўляць дах. Ацаніць рамонт і павіншаваць вучняў з Днём ведаў асабіста прыехаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
Галоўныя героі дня, вядома ж, першакласнікі. У гэтым годзе іх у Залескай школе 14. З пачатку дня - знаёмства з першай настаўніцай і, вядома, першы ўрок. Многія перайшлі ў клас адразу пасля прышкольнага дзіцячага сада і добра ведаюць адзін аднаго.