Абласны адбор тэлевізійнага праекта "Я ведаю!" стартаваў у Гомелі
00:00 | 14 кастрычніка | 2025
На працягу трох дзён абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі будзе прымаць школьнікаў, якія будуць змагацца за права прадставіць рэгіён у фінале тэлепраекта
У першы дзень адбору перад журы паўсталі самыя юныя ўдзельнікі - вучні 5-х, 6-х і 7-х класаў. На працягу некалькіх дзён больш за сотню школьнікаў старэйшых класаў будуць дэманстраваць свае веды ў інтэлектуальнай віктарыне, каб прадстаўляць вобласць на фінальным этапе ў Мінску.
