Абласны этап рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» адбыўся ў Гомелі
00:00 | 15 студзеня | 2025
Больш за 40 аўтарскіх распрацовак прадставіла моладзь паўднёва-ўсходняга рэгіёна
За сезон праз рэгіянальныя этапы праекта прайшло звыш 100 распрацовак. Папярэднія адборы сталі для таленавітай моладзі Гомельшчыны пляцоўкай для абмену ідэямі і пошуку новых рашэнняў актуальных праблем у розных сферах жыцця. Кожная прадстаўленая ўдзельнікамі ідэя заслугоўвае асаблівай увагі і прафесійных рэкамендацый.
