Беларускія ўлады забаранілі вывозіць бульбу з краіны без ліцэнзіі
00:00 | 17 снежня | 2024
Ліцэнзаванне звязана з забеспячэннем у міжсезонны перыяд унутранага рынку сельгаспрадукцыяй у поўным аб'ёме
З моманту ўступлення пастановы ў сілу, вывозіць бульбу з Беларусі, незалежна ад таго, дзе яна была вырашчана, будзе магчыма толькі па ліцэнзіях. Разавыя ліцэнзіі на экспарт бульбы будзе выдаваць МАРГ па ўзгадненню з Мінсельгасхарчам і аблвыканкамамі
А вызначаць магчымасць вывазу бульбы і прымаць рашэнне аб магчымасці выдачы такой ліцэнзіі будуць упаўнаважаныя органы пасля ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў у Беларусі і патрэбнасцях у бульбе на момант узгаднення ліцэнзіі.