Будзе цёпла і дажджліва. У Гомельскай вобласці тэмпература паветра на гэтым тыдні чакаецца крыху вышэйшай за звычайную для гэтага часу
08:05 | 20 кастрычніка | 2026
Высокая верагоднасць ападкаў
У найбліжэйшыя суткі ў рэгіёне будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай часам магчымы дажджы. Днём пераважна без ападкаў. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 5-10 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5..10°C, днём +11..16°C. У сераду днём паветра прагрэецца да +18°C.Цяпло і без дажджоў будзе да пятніцы. У выхадныя крыху пахаладае. Прагназуюцца дажджы і туманы, ноччу да +7..+9°C, днём да +14°C.




