Белтэлекам папярэдзіў пра новы від махлярства
11:52 | 29 сакавіка | 2023
У апошні час павялічылася колькасць выпадкаў, калі абанентам тэлефануюць нібыта супрацоўнікі кампаніі
Яны паведамляюць аб буйным выйгрышы. Звычайна, гэта тэхніка: тэлевізар, планшэт альбо тэлефон. Але дастаўку прыза неабходна аплаціць. У Белтэлекаме падкрэсліваюць, што ніякіх розыгрышаў не праводзяць. Калі вы сталі ахвярай злачынца, адразу звяртайцеся ў міліцыю.