Галоўная Навiны Урачыстасці да Дня народнага адзінства праходзяць на Гомельшчыне Кароткая спасылка
Подписаться

Урачыстасці да Дня народнага адзінства праходзяць на Гомельшчыне

З 1921 па 1939 год наш народ быў падзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Амаль на 20 гадоў па сэрцы беларускай зямлі пралягла дзяржаўная мяжа

Усходняя частка краіны склала Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку ў складзе СССР. Заходнія землі, сярод якіх апынуліся і некалькі вёсак Жыткавіцкага раёна, былі далучаны да Польшчы. У дачыненні да карэннага насельніцтва польскі бок праводзіў палітыку этнацыду. Гэтая старонка гісторыі не павінна быць забытая. Менавіта агульная памяць робіць нас непадзельным народам, а з нашых думак, пачуццяў і ўчынкаў нараджаецца нязломная сіла.

17 верасня на Гомельшчыне пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. У школах правядуць адзіныя ўрокі на тэму "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма". Акцыі, тэлемосты, канцэрты і выставы разгорнуцца ў кожным раёне. У Гомелі з 10:30 раніцы ў сувязі з правядзеннем велапрабегу адбудуцца змены руху транспарту па асобных вуліцах.
Урачыстасці да Дня народнага адзінства праходзяць на Гомельшчыне видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам