У Гомелі разгледзелі пытанне рэалізацыі лесаматэрыялаў і распрацоўкі бураломных лесасек
00:00 | 14 ліпеня | 2025
14 ліпеня 2024 года на Гомельскую вобласць абрынуўся ўраган, які нанёс вялізную шкоду ўсяму рэгіёну
Найбольш пацярпелі Рэчыцкі, Жлобінскі і Мазырскі раёны. Лясгасы наводзяць парадак, расчышчаючы нават цяжкадаступныя, забалочаныя ўчасткі. Запас дроў ужо перавышае гадавую норму. Першачарговай задачай для леснікоў застаецца расчыстка ляснога фонду і ўборка паваленых дрэў. Усе работы павінны быць завершаны да 1 верасня - такое патрабаванне паставіў перад адказнымі службамі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
