Больш за 3 000 гамяльчан прынялі ўдзел у велапрабегу ў гонар Дня народнага адзінства
16:25 | 17 верасня | 2026
У адзінай калоне – працоўныя калектывы, студэнты, школьнікі і цэлыя сем'і
Старт – ля галоўнага корпуса Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Маршрут пралягаў па галоўных гарадскіх вуліцах. Фінішавала калона ля Палаца водных відаў спорту. Зараджаныя пазітывам гамяльчане ахвотна падзяліліся эмоцыямі.




