Адзіны ў Беларусі крупазавод, які спецыялізуецца менавіта на грэчцы, знаходзіцца ў Гомелі
09:28 | 20 верасня | 2023
Даведаліся, як ідзе справа з запасамі і вытворчасцю гэтых круп на Гомельшчыне
Дзяржзаказ на грэчку ў 2023 годзе – каля 30 000 тон. Чвэрць яго паступіла ўжо на склад прадпрыемства. Дарэчы, акрамя круп тут выпускаюць грачаную муку ў тым ліку і для кармавых мэтаў. А адходы лушчэння – лусгу – камбінат адпраўляе на экспарт у Расію.