Адзіны дзень азелянення пройдзе на Гомельшчыне 10 красавіка
00:00 | 4 красавіка | 2025
У гэты дзень плануюць высадзіць не менш за 3 000 дрэў і кустоў
Дзякуючы актыўнаму ўдзелу грамадзян плошча азелянёных тэрыторый няўхільна расце з кожным годам. Пры пасадцы перавага аддаецца стварэнню насаджэнняў клёну вастралістага, ліпы, бярозы і пладовых дрэў. У 2025 годзе плануецца высадзіць не менш за 150 000 дрэў і кустоў па ўсёй вобласці. Гэта на 30 000 больш, чым у 2024 годзе.
