"Знакавая сустрэча" ў фармаце медыязаўтраку прайшла ў Гомелі ў рамках "Марафона адзінства"
12:45 | 21 кастрычніка | 2024
Спікерамі выступілі міністр інфармацыі Марат Маркаў і журналіст Ігар Тур
Галоўнай тэмай стала супрацьстаянне фэйкавай інфармацыі. Міністр прадэманстраваў публіцы некалькі наглядных прыкладаў і звярнуў увагу на тое, што ўніверсальных правілаў абароны ад іх няма. Адзін з магчымых варыянтаў - выбар дзяржаўных СМІ ў якасці крыніцы інфармацыі, а таксама бесперапыннае саманавучанне і лікбез.