Пад Буда-Кашалёва астанкі зніклага ўзбекскага героя вайны перадалі яго землякам
00:00 | 24 верасня | 2025
Ураджэнец Ферганскай вобласці ў складзе Чырвонай арміі вызваляў Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
На працягу многіх гадоў на тэрыторыі нашай краіны вядуцца пошукі невядомых салдацкіх пахаванняў, дзякуючы чаму ў родных і блізкіх з'яўляецца магчымасць даведацца, дзе і як загінулі іх бацькі, дзяды, прадзеды. Вялікая заслуга ў гэтай высакароднай справе належыць пошукавым атрадам і грамадскім аб'яднанням, якія штогод, часам нягледзячы на самыя неспрыяльныя ўмовы, працягваюць пошукі салдат.
 



