Андрэй Белякоў у Гомелі правёў асабісты прыём грамадзян
18:48 | 28 сакавіка | 2019
Моладзь Гомельшчыны — не толькі актыўная, але і вельмі шчодрая на цікавыя ідэі, якія потым увасабляюць у іншых рэгіёнах краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Андрэй Белякоў. У Гомелі ён правёў асабісты прыём грамадзян. Усе пытанні, якія дэпутату задавалі людзі, былі сацыяльна значнымі. Напрыклад, малады чалавек выказаў прапанову, каб навучэнцы сярэднеспецыяльных устаноў адукацыі і студэнты ездзілі ў аўтобусах і тралейбусах бясплатна. Яшчэ адно пытанне было ад шматдзетнага жыхара Добрушскага раёна, Ён мае намер пры падтрымцы ўладаў адкрыць сацыяльны цэнтр для маладых маці, якія па розных прычынах знаходзяцца ў складаных жыццёвых умовах. Цікаваліся гараджане і добраўпарадкаваннем тэрыторый у новых мікрараёнах.