Астанкі Савецкага лётчыка, які загінуў у сакавіку 1943 года пры абароне блакаднага Ленінграда, перапахавалі ў Ветцы
00:20 | 28 кастрычніка | 2025
Дзякуючы Усерасійскай экспедыцыі «Ленінградскі фронт», 18 верасня 2025 года ўдалося выявіць абломкі Савецкага знішчальніка Як-7Б, які пілатаваў 21-гадовы Аляксандр Брайкоў
Вяртанне стала магчымым дзякуючы працы энтузіястаў, якія па крупінках, год за годам, збіраюць пазлы нашай агульнай гісторыі. Яны вяртаюць імёны тых, хто аддаў жыццё за перамогу.




