Беларускія нафтавікі адкрылі новае радовішча ў заходняй Сібіры Расійскай Федэрацыі
15:39 | 1 сакавіка | 2024
Такому выніку папярэднічала маштабная комплексная падрыхтоўчая работа
Палявыя сейсмаразедвальныя работы на так званым Ізвесцінскім участку паўночнае падраздзяленне «Беларуснафты» пачало ў 2022-м годзе. Летась апрацоўку дадзеных правялі навукоўцы Беларускага навукова-даследчага інстытута нафты. Па ацэнках спецыялістаў, новае радовішча ацэньваецца як перспектыўнае.