Беларусы сабралі дапамогу пацярпелым ад абстрэлаў жыхарам Курскай вобласці
10:50 | 3 кастрычніка | 2024
Арганізатар гуманітарнай акцыі - РГА "Белая Русь"
Гуманітарны груз зараз праходзіць сартаванне. У скрынках - прадметы першай неабходнасці: прадукты, пасцельныя прыналежнасці, адзенне, абутак і генератары. Агульнымі намаганнямі ўдалося сабраць больш за 20 тон. Але дапамога яшчэ працягвае паступаць. Адпраўка гуманітарнай калоны запланавана на 8 кастрычніка.