Больш за 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод
08:27 | 6 лютага | 2024
Адпаведны ўказ Кіраўнік дзяржавы падпісаў напярэдадні
У спіс узнагароджаных трапілі і работнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый Гомельшчыны. Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую працу, навуковыя работы і высокі прафесіяналізм. Што трэба зрабіць каб стаць вартым узнагароды, вырашыла даведацца наша здымачная група. Нашы карэспандэнты пагутарылі з адным з медалістаў.