Галоўная Навiны ДАІ нагадала, што з 25 мая вадзіцелі абавязаны ездзіць з блізкім святлом фар Кароткая спасылка
Подписаться

ДАІ нагадала, што з 25 мая вадзіцелі абавязаны ездзіць з блізкім святлом фар

За парушэнне гэтага правіла прадугледжаны штраф у памеры да 3 базавых велічынь

З 25 мая па 5 чэрвеня вадзіцелі абавязаны ездзіць з блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. Пра гэта нагадвае ДАІ. Мера неабходная для прафілактыкі і папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей, у якіх пачынаюцца летнія канікулы.

ДАІ нагадвае таксама, што ў сярэднім 80% непаўналетніх атрымліваюць траўмы на дарогах з мая па кастрычнік, прычым большая іх частка летам, калі дзеці застаюцца без нагляду педагогаў і бацькоў.

За парушэнне правілы ПДР уключаных фар для кіроўцаў прадугледжаны штраф у памеры да 3 базавых велічынь (або 111 рублёў).
ДАІ нагадала, што з 25 мая вадзіцелі абавязаны ездзіць з блізкім святлом фар видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам