Катанне на каньках, ледзяныя горкі, феерверкі, салюты і петарды. Аб небяспеках надышоўшай зімы ў чарговы раз нагадалі спецыялізаваныя ведамствы
09:50 | 5 снежня | 2024
Асаблівую пагрозу для аматараў снежных забаў уяўляе лёд
Змёрзлыя вадаёмы з'яўляюцца найбольш частай прычынай гібелі неасцярожных дзяцей. Варта памятаць, што на азёры і рэкі зімой можна выходзіць, калі таўшчыня лёду складае не менш за 7 см. Таксама небяспечныя і ледзяныя горкі. Катацца на іх можна, але службы раяць абыходзіць бокам схілы каля вадаёмаў і дарог.